БЕЛ Ł РУС

Дэвід Кэмеран адмовіўся ад цукру і газіроўкі

16.01.2014 / 11:47

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што цалкам адмовіцца ад спажывання цукру і газаваных напояў на адзін дзень.

Пра гэта паведамляе Euronews.

Такім спосабам брытанскі прэм'ер хоча прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы атлусцення ў краіне. «Залішняя маса цела і дыябет, прычынай якога яна нярэдка становіцца, — самыя галоўныя выклікі ў сферы аховы здароўя нашай краіны. Мы вельмі сур'ёзна ставімся да гэтай праблемы і робім усё, што ад нас залежыць, для яе вырашэння», — заявіў Кэмеран.

У ходзе пасяджэння ў парламенце адзін з дэпутатаў у адказ на яго заяву прапанаваў яму самому ўзяць удзел у кампаніі і адмовіцца ад салодкага.

«Думаю, гэтая ініцыятыва атрымае рашучую падтрымку маёй жонкі, так што так, я згодны. Спадзяюся, у мяне атрымаецца», — адзначыў Кэмеран.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула