БЕЛ Ł РУС

Амерыканская студэнтка паспрабавала арганізаваць уцёкі шчанюкоў з заакрамы

16.01.2014 / 13:35

The Time

Студэнтка і актывістка руху па абароне правоў жывёл паспрабавала арганізаваць уцёкі шчанюкоў з заакрамы, перадае The Time.

Інцыдэнт адбыўся ў амерыканскім горадзе Норуалк, штат Канэктыкут.

Паводле дадзеных мясцовай паліцыі, у мінулую сераду 23-гадовая студэнтка паспрабавала ўварвацца ў заакраму, разбіўшы каменем дзверы.

Дзеянням дзяўчыны перашкодзілі паліцыянты, якія патрулявалі мясцовасць.

У паліцыі актывістка прызналася, што хацела пракрасціся ў краму, каб вызваліць шчанюкоў.

Студэнтцы выстаўленае абвінавачанне ў хуліганстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула