БЕЛ Ł РУС

Хуліганы стралялі па трамваі і паранілі ў галаву жанчыну — ім пагражае да 10 гадоў (выпадак у Віцебску)

16.01.2014 / 22:42

Nashaniva.com

Выпадак адбыўся 15 студзеня каля 12:00, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Двое маладых людзей 1988 і 1986 г.н. з балкона дома па вуліцы «Праўды» некалькі разоў стрэлілі з пнеўматычнага пісталета ў кірунку трамвая, які рухаўся па Смаленскай.

У выніку пашкоджана шкло вагона. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Праз нейкі час гэтыя ж хуліганы паранілі жанчыну, трапіўшы ёй у галаву.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС затрымала стралкоў. Распачата крымінальная справа па ч.3 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь (хуліганства, здзейсненае з прымяненнем зброі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула