МНС: Кіроўца аўтобуса, які выехаў на тратуар і задушыў жанчыну, шпіталізаваны з дыягназам «эпілептычны статус»
Паводле папярэдняй версіі, перадумовай выезду аўтобуса на тратуар на вуліцы Савецкай у Гомелі, у выніку якога загінула жанчына, мог стаць прыступ эпілепсіі ў кіроўцы. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Гомельскае АК МНС.
Каля 12.00 у самым цэнтры Гомеля аўтобус № 17, поўны людзей, раптам з'ехаў з праезнай часткі, заехаў у сквер ім. Грамыкі, пры гэтым наехаў на жанчыну і збіў другую, зносячы на сваім шляху лаўкі і драўляныя скульптуры.
Збітая аўтобусам жанчына 1970 нараджэння загінула. Работнікі МНС дасталі яе з-пад дна аўтобуса, дактарам заставалася толькі канстатаваць смерць.
Акрамя таго, у дарожна-транспартным здарэнні пацярпела жанчына 1954 года нараджэння, якая змешчаная ў бальніцу з дыягназам «пералом галёнкаступнёвага сустава».
Дыягназ кіроўцы 1973 года нараджэння, які таксама шпіталізаваны, — «эпілептычны статус». У гэтым стане прыпадкі ідуць адзін за адным з прамежкамі каля паўгадзіны. У прамежках хворы не прыходзіць у прытомнасць. Эпілептычны статус можа быць выкліканы не толькі эпілепсіяй, але таксама атручэнне, чэрапна-мазгавой траўмай, пухлінай або запаленчымі захворваннямі мозгу і да т.п.
Аўтобус працягвае заставацца на месцы аварыі, працуе следчая група. Праводзіцца апытанне сведак здарэння.