БЕЛ Ł РУС

Руслана, Вакарчук і Палажынскі ўзнагароджаны пачэснай прэміяй

17.01.2014 / 09:26

nn.by

Музыканты Святаслаў Вакарчук («Океан Ельзи»), пераможца Еўрабачання Руслана Лыжычка і Олександр Палажынскі («Тартак») сталі лаўрэатамі прэміі імя вядомага ўкраінскага дысідэнта і палітвязня Васіля Стуса (1938—1985), заснаванай у 1989 Украінскай асацыяцыяй незалежнай творчай інтэлігенцыі.

Прэмія прысуджаецца аўтарам, якія маюць выдатныя поспехі ў сваёй галіне, займаюць выразную грамадзянскую пазіцыю, актыўна прысутнічаюць ва ўкраінскай культурнай прасторы.

Уручэнне прэміі адбылося 14 студзеня ў Кіеве.

Святаслаў Вакарчук, Руслана і Сашко Палажынскі бралі таксама ўдзел у Майдане (пратэстах ва Украіне). Руслана і Палажынскі ўвайшлі ў Раду створанага аб'яднання Майдан, а Вакарчук разам з першым складам ОЕ даў канцэрт на Майдане у марозны вечар 14 снежня, які сабраў, па розных ацэнках, ад 100 тыс. да 200 тыс. чалавек.

Святаслаў Вакарчук у сваім твітары 14 студзеня напісаў: «Сёння атрымаў прэмію Васіля Стуса з рук Евгена Сверстюка. Адна з нешматлікіх адзнак у маім жыцці, атрыманне якой для мяне — гонар!

Каб ва Украіне быў хаця б мільён людзей з такой воляй і прынцыпамі, як у Васіля Стуса, думаю, мы б былі сярод найўплывовейшых нацый свету».

Дарэчы, у гэтым годзе гурту «Океан Ельзи» спаўняецца 20 гадоў. Заплавана некалькі вялікіх канцэртаў ва Украіне. 25 сакавіка — канцэрт у Варшаве, 28 сакавіка — у Вільні, 30 студзеня — у Лондане.

Океан Ельзи на Майдане 14 снежня 2013 г. выконвае песню «Друг»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула