БЕЛ Ł РУС

Амерыканцы прапануюць зрабіць «Спіс Магніцкага» глабальным

17.01.2014 / 09:40

Сенатары ЗША Джон Маккейн і Бэн Кардзін унеслі ў чацвер на разгляд кангрэса законапраект, які распаўсюджвае дзеянне «Акта Магніцкага» на ўсе краіны.

AP

Законапраект Маккейна і Кардзіна прадугледжвае, што асобы, якія, на думку амерыканскага кангрэса, парушаюць правы чалавека, будуць уключацца ў глабальны спіс санкцый ЗША.

Па словах Маккейна, законапраект адпавядае нацыянальным інтарэсам ЗША і адказвае амерыканскім каштоўнасцям.

«Спіс Магніцкага» з 18 грамадзян Расіі, супраць якіх дзейнічаюць візавыя і эканамічныя санкцыі, быў апублікаваны Мінфінам ЗША ў красавіку 2013 года. У адказ Масква агучыла свой спіс з 18 грамадзян ЗША, якім забаронены ўезд у РФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула