БЕЛ Ł РУС

Самалёт ВПС Германіі ўпаў на аўтастраду

17.01.2014 / 09:52

У Германіі непадалёк ад горада Кобленц разбіўся самалёт бундэсвера Tornado.

Абодва пілоты здолелі катапультавацца і атрымалі нязначныя траўмы.

Самалёт Tornado разбіўся каля 21:30 па мясцовым часе (23:30 па Мінску) у чацвер, 16 студзеня. Абломкі ўпалі на праезную частку аўтастрады. Звестак пра пацярпелых на зямлі або разбурэннях у выніку падзення самалёта не паступала.

Самалёт, які разбіўся, прыпісаны да вайсковага аэрадрома Бюхель. Пра якую менавіта мадыфікацыю Tornado — перахопнік або знішчальнік-бамбавік — ідзе гаворка, не паведамляецца.

Баявыя рэактыўныя самалёты Tornado былі запушчаныя ў эксплуатацыю ў 1980 годзе, праект ствараўся пры сумесным удзеле Германіі, Вялікабрытаніі і Італіі. Усяго было пабудавана каля тысячы Tornado розных мадыфікацый, большасць з іх — больш за трыста — эксплуатуюцца бундэсверам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула