БЕЛ Ł РУС

Падманула — не прывезла: 23-гадовая мінчанка падманула даверлівых на 80 млн

17.01.2014 / 10:21

Nashaniva.com

Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС сталіцы затрыманая 23-гадовая мінчанка, якая нібы дапамагаючы ў продажы і дастаўцы адзення брала ў гараджан грошы, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі

Дзяўчына прадстаўлялася Вольгай Аляксандраўнай Махнавец і прапаноўвала свае паслугі на розных сайтах і форумах у Інтэрнэце. Пры гэтым яна брала перадаплату, а пасля падыходу тэрміну пастаўкі тавару папросту ігнаравала заказчыкаў.

На сённяшні момант аператыўнікі ўжо ўсталявалі 40 фактаў яе удалых афёр. Шкода ацэньваецца на больш чым 80 млн рублёў.

Тых, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб гэтай аферыстцы, альбо сам трапіўся на яе вуду, просяць звяртацца ў Кастрычніцкае РУУС Мінска па тэлефонах: 226-21-02, 222-04-42, 222-04-46.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула