На суботу ў сувязі з надвор'ем абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
Rimgaudas Barauskis
Ноччу і раніцай 18 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, па Брэсцкай і Гомельскай абласцях — моцны снег.
Днём месцамі сіноптыкі абяцаюць кароткачасовы снег, у асобных раёнах — слабую завіруху, на дарогах — галалёдзіца.
Вецер усходні, паўночна-ўсходні 6—11 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 8—15 градусаў, па поўдні будзе ад 2 да 7 градусаў марозу.
Уначы па паўночным усходзе пры праясненнях прагназуецца 16—20 градусаў са знакам мінус.
Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.