Лукашэнка пра «Мінск-Сіці»: Мяне здзіўляюць падыходы Мясніковіча і Ладуцькі
Аляксандр Лукашэнка патрабуе абмежаваць будаўніцтва ў Мінску жылля і прамысловай інфраструктуры.
Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях будаўніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці жылых раёнаў для жыхароў Мінска.
Лукашэнка таксама незадаволены падыходамі да рэалізацыі праекта «Мінск-Сіці».
«Мяне здзіўляюць падыходы Мясніковіча і Ладуцька. Мы з вамі дамовіліся па «Мінск-Сіці». Чаму не ўнесены прапановы?
Шчыра і аб'ектыўна уносьце прапановы. Няўжо вы думаеце, што гэты ўчастак зямлі ў 300 га не будзе пракантраляваны так, як належыць, на сумленнасць адводу гэтых зямель. Той, хто прапануе лепшыя ўмовы, той і павінен асвойваць гэтую тэрыторыю. Колькі можна там боўтацца!».
Выкананне дзяржпраграмы па развіцці гарадоў спадарожнікаў знаходзіцца на недапушчальна нізкім узроўні, дадаў Лукашэнка.