БЕЛ Ł РУС

Улады Гамбурга плануюць замяніць аўтамабілі на ровары і грамадскі транспарт

17.01.2014 / 15:32

Гарадскія ўлады Гамбурга, другога па велічыні горада Германіі, абвясцілі аб намеры рэалізаваць праект «Зялёная сетка», згодна з якім да 2034 на змену асабістым аўтамабілям прыйдуць ровары і грамадскі транспарт.

Цяпер горадабудаўнікі ўжо плануюць маршруты веласцежак праз паркі і скверы, якія займаюць каля 40 % тэрыторыі Гамбурга.

На думку аўтараў праекта, пераўтварэнні дазволяць не толькі значна знізіць выкід вуглякіслага газу ў атмасферу, але нават зменшыць рызыку паводкі.

Падобнае ўжо ажыццяўляюць улады Капенгагена. У горадзе развіваецца сетка з 26 веласцежак, якія будуць ісці ад прыгарадаў да цэнтра горада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула