БЕЛ Ł РУС

Мінскэнэрга: «Насельніцтва мусіць плаціць за электраэнэргію 918 рублёў за кВт·г»

17.01.2014 / 17:15

БелТА

Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва павінны пакрываць сабекошт яе выпрацоўкі. Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар РУП «Мінскэнерга» Павел Дрозд.

У цяперашні час сабекошт 1 кВт·г электраэнергіі складае Br917. «Вось столькі і павінна ў перспектыве каштаваць электраэнергія», - падкрэсліў гендырэктар. Паводле яго ацэнкі, тарыфы для насельніцтва на ўзроўні сабекошту з'яўляюцца эканамічна найбольш разумнымі.

«Ёсць рашэнне Саўміна, накіраванае на памяншэнне перакрыжаванага субсідзіравання, і гэтага курса трэба прытрымлівацца няўхільна. Бо сёння за тое, што недаплачваюць фізічныя асобы, плацяць суб'екты гаспадаркі.

У выніку, што недаплацілі за электраэнергію, потым самі ж і даплачваем ў кошце каўбасы, паліто і іншых тавараў», - сказаў Павел Дрозд.

Пры гэтым павышэнне тарыфаў павінна весціся плаўна, з улікам росту даходаў насельніцтва.

Паводле ацэнкі Паўла Дразда, па меры падаражэння электраэнергіі для насельніцтва павялічваецца папулярнасць дыферэнцыраваных тарыфаў, калі за спажыванне электраэнергіі за перыяд мінімуму нагрузкі на энергасістэму, звычайна ў вячэрні і начны час, выстаўляюцца нізкія тарыфы, а ў перыяды піка спажывання тарыфы становяцца даражэй.

У цяперашні час кошт 1 кВт·г электраэнергіі ў Беларусі складае ад Br622,7 да Br732,7 у залежнасці ад наяўнасці/адсутнасці газавай пліты па аднаставачным тарыфе. З пачатку 2013 тарыфы на электраэнергію для насельніцтва выраслі ў 2,14 разу, тарыфы для суб'ектаў гаспадаркі са студзень 2014 пачалі паступова змяншацца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула