БЕЛ Ł РУС

Дзвюх амерыканак затрымалі за спробу выгнаць дэманаў з дзяцей

19.01.2014 / 19:31

Еўрарадыё

Паліцыя ЗША выставіла абвінавачанні ў забойстве жанчынам, якія лічылі, што правялі абрад экзарцызму.

Целы аднагадовага хлопчыка і двухгадовай дзяўчынкі з мноствам нажавых раненняў былі знойдзеныя пасля таго, як затрымалі іх маці. Жанчына спрабавала збегчы. У доме знаходзілася яшчэ двое дзяцей ва ўзросце пяці і васьмі год, у якіх знайшлі раненні. Малых накіравалі ў бліжэйшую лякарню.

Другую жанчыну паліцыя акругі Мантгомеры затрымала ў той жа дзень. Абедзвюм амерыканкам выставілі абвінавачанні ў спробе забойства.

Гэта не першы выпадак, калі праваахоўнікі ЗША сутыкаюцца са спробамі выгнання дэманаў з людзей. У лістападзе мінулага году ў невялікім каліфарнійскім мястэчку Стоктан паліцыя арыштавала двух мужчын, якія скралі жанчыну для выгнання з яе нячысцікаў. Пацярпелая з’яўлялася аднаму з мужчынаў маці, а другому — былой жонкай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула