Аднаму мітынгару ў Кіеве ампутавалі кісць рукі, тром іншым выдалілі вочныя яблыкі
З 42 шпіталізаваных, пацярпелых у выніку сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева сёння ноччу, чацвёра знаходзяцца ў цяжкім стане.
Тром пацярпелым былі выдаленыя вочныя яблыкі, а яшчэ аднаму ампутавалі кісць рукі.
Пра гэта паведаміў на брыфінгу дырэктар Дэпартамента аховы здароўя Віталь Мохараў.
Ён растлумачыў, што аперацыі па выдаленні вачэй былі неабходныя з-за таго, што дактары канстатавалі ў пацярпелых кантузію вачэй, а ампутацыя часткі рукі была неабходная, бо костка была цалкам раздробнена.