БЕЛ Ł РУС

Хірург, які рабіў аперацыю Юліі Кубаравай, меў праблемы са зрокам і слыхам

20.01.2014 / 19:38

Нагадаем, што разгляд крымінальнай справы па факце смерці 25-гадовай Юліі Кубаравай пачаўся 9 студзеня. Дзяўчына памерла вясной 2013 года пасля правядзення пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медцэнтры «Экамедсэрвіс».

Бок абвінавачання ў панядзелак пацікавіўся, ці бачыў хірург, у якім стане знаходзілася пацыентка, калі анэстэзіёлаг папрасіў адыйсці ад аперацыйнага стала? Сведка адказаў: «Я не бачыў». На наступнае пытанне, ці мае ён праблемы са зрокам, Віктар Серабро сказаў: «Так, і са слыхам. Мне ўжо 63 гады».

Паводле слоў хірурга, з-за праблемаў са слыхам лекар яму прызначаў лячэнне. «Интерфакс-Запад» адзначае, што мэтай гэтых пытанняў было высвятленне, ці чуў хірург падчас аперацыі сігнал трывогі апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Працяг суда прызначаны на 21 студзеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула