БЕЛ Ł РУС

Намесніка каменданта Майдану вывезлі ў лес і імітавалі расстрэл

22.01.2014 / 09:44

Актывістка Марыя Лебедзева, якую сродкі масавай інфармацыі называюць жонкай выкрадзенага Ігара Луцэнкі, пацвердзіла сёння на сваім фэйсбуку, што ён ужо на волі.

Раней з'явілася паведамленне ў фэйсбуку ад імя самога Ігара Луцэнкі, але пацвярджэнняў, што ён ужо на волі, спачатку не было, і тое паведамленне выклікала сумневы.

Па словах гэтага паведамленьня, Ігара Луцэнкі з яшчэ адным чалавекам выкралі ноччу «дужыя маладзёны са шпіталя, дзе тыя знаходзіліся, і вывезлі ў лес пад Кіевам, пасля чаго трымалі больш 10 гадзінаў зачыненым у нейкім гаражы, а затым зноў вывезлі ў лес і, імітуючы падрыхтоўку да расстрэлу, кінулі там.

«Амаль 15-гадзіннае кантактаванне з выкрадальнікамі было часам вельмі цяжкім маральна і фізічна», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула