Таргі 23 студзеня. Даляр — 9 590, еўра — 12 990
23 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі валютныя таргі. Беларускі рубель крыху ўмацаваўся ў адносінах да асноўных замежных валют.
У параўнанні з папярэднімі таргамі курс даляра застаўся без зменаў — 9 590 рублёў.
Курс еўра знізіўся на 10 рублёў да 12 990 рублёў.
А вось расійскі рубель патаннеў на Br1 да 282 беларускіх рублёў.