БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны суд Расіі пастанавіў вызваліць Платона Лебедзева

23.01.2014 / 12:31

Прэзідыум Вярхоўнага суда Расіі знізіў экс-кіраўніку «МЕНАТЕП» Платону Лебедзеву пакаранне да ўжо адбытага і пастанавіў вызваліць яго. Пра гэта ў чацвер, 23 студзеня, паведамляе «Інтэрфакс».

фота Коммерсант

Прэзідыум суда таксама адмовіўся адпраўляць на перагляд прысуды па справах Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева. Паводле прысуду, Лебедзеў павінен быў выйсці на волю 2 мая 2014 года.

20 снежня экс-старшыня «ЮКАСа» Міхаіл Хадаркоўскі быў вызвалены з калоніі ў Карэліі і пакінуў Расію пасля падпісання прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным указа аб памілаванні.

Хадаркоўскі знаходзіўся пад вартай з кастрычніка 2003 года. Ён абвінавачваўся ў крадзяжах і нявыплаце падаткаў. Разам з экс-кіраўніком «ЮКАСа» перад судом паўстаў яго бізнэс-партнёр Платон Лебедзеў. Яны былі прызнаныя вінаватымі ў шэрагу эканамічных злачынстваў і атрымалі па 8 гадоў турмы.

У канцы 2006 года супраць Хадаркоўскага і Лебедзева завялі яшчэ адну справу — аб крадзяжы нафты. Яны атрымалі па 14 гадоў калоніі, пазней тэрмін зняволення быў нязначна зніжаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула