БЕЛ Ł РУС

Турысты з Расіі спалілі элітны гатэль у Іспаніі ВІДЭА

23.01.2014 / 23:12

Nashaniva.com

Расійскіх турыстаў абвінавацілі ў знішчэнні аднаго з раскошных гарналыжных іспанскіх гатэляў, размешчаным на курорце Сьера-Невада, паведамляе tourprom.ru. Гасцініца Hotel Lodge, пабудаваная з элітных парод драўніны, цалкам згарэла ў сераду дзякуючы пастаяльцам з Расіі.

Па дадзеных НТВ, пажарныя да ахопленай агнём гасцініцы Hotel Lodge прыбылі аператыўна, аднак выратаваць будынак не здолелі. Аднак усе турысты былі эвакуяваныя з палаючага будынка і размешчаныя ў суседнім гатэлі, ніхто з іх не пацярпеў. Паводле папярэдняй версіі паліцыі, да пажару прывяла іскра, што вылецела з каміна ў нумары люкс на другім паверсе гатэля. Па словах адміністрацыі гатэля, у гэтым нумары пражывалі турысты з Расіі.

Hotel Lodge лічыцца адным з найлепшых горналыжных гатэляў у рэгіёне Сьера-Невады, месцы ў якім былі забраніраваны ужо і на зімовы сезон 2015 года. А на мадэрнізацыю гасцініцы ў мінулым годзе было выдаткавана некалькі мільёнаў еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула