БЕЛ Ł РУС

З кавадламі да Львова

12.10.2007 / 10:05

Nashaniva.com

Беларускія кавалі бяруць удзел у кавальскім фэстывалі ў Львове.

У Львове ад 12 да 14 кастрычніка праходзіць усеўкраінскі фэстываль кавалёў «Жалезны леў». Для ўдзелу ў фэстывалі прыехалі кавалі зь Беларусі, Галяндыі, Польшчы й Італіі.

«На маю думку, гэты фэст мае ўсе шанцы стаць найлепшым кавальскім фэстывалем ва Ўсходняй Эўропе, — кажа кіраўнік гарадзкой рады Багдан Шуміловіч. — Ну а за Львовам замацуецца званьне сталіцы ўкраінскага кавальства».

Сярод іншага ў праграме «Жалезнага ільва» заплянавае правядзеньне агнявога шоў і рыцарскага турніру.

Пачэснымі гасьцямі фэстывалю будуць вядомы баксёр Віталь Клічко і журналіст Андрэй Шаўчэнка.

Паводле 15 хвилин Львів, Кореспондент.net

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула