БЕЛ Ł РУС

Забіраў па купюры з кожнага пачка: супрацоўнік банка прысвоіў 660 млн рублёў

24.01.2014 / 14:40

Супрацоўнік аднаго з банкаў Магілёва за год прысвоіў больш за 660 млн рублёў, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Ён працаваў касірам-кантралёрам па разлікова-касавых аперацыях і пры правядзенні пераліку і фарміравання пачкаў грошай за 2013 год прысвоіў больш за Br660 млн.

Заведзена крымінальная справа па арт. 211 ч. 4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (прысваенне грашовых сродкаў у асабліва буйным памеры), абвінавачаны ўзяты пад варту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула