БЕЛ Ł РУС

Клічко: Майдан можа разысціся толькі пасля адстаўкі Януковіча

24.01.2014 / 22:50

Nashaniva.com

Сітуацыю на Еўрамайдане з дапамогай перафарматавання ўрада можна вырашыць месяц ці два тыдні таму, а цяпер людзі патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Віктара Януковіча.

Пра гэта ў пятніцу заявіў лідар фракцыі «УДАР» Віталь Клічко.

«Яшчэ месяц таму Майдан разышоўся б, калі б была адстаўка Захарчанкі з пасады міністра ўнутраных спраў. Яшчэ два тыдні таму можна было задаволіць людзей адстаўкай урада. Сёння людзі патрабуюць адстаўкі прэзідэнта», — сказаў Клічко.

Паводле яго слоў, эскалацыя канфлікту працягваецца, і асноўнае рашэнне павінны прымаць людзі.

«Учора пасля нарады ў прэзідэнта я прыйшоў на Грушэўскага да людзей і ў адказ я пачуў свіст, ён быў адрасаваны не ў мой бок, а сведчыў пра абурэнне ўспрыняць вынікі перамоваў. Яны такога не чакалі», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула