БЕЛ Ł РУС

У Менску не стае 600 кіроўцаў аўтобусаў і тралейбусаў

12.10.2007 / 11:38

Nashaniva.com

Цяжкасьці ў наборы кіроўцаў зьвязаныя з складанымі ўмовамі працы, напружаным графікам і вялікімі псыхалягічнымі нагрузкамі ва ўмовах высокай інтэнсіўнасьці дарожнага руху.

Недахоп кіроўцаў аўтобусаў і тралейбусаў адчуваецца ў Менску. На прадпрыемстве «Мінсктранс» паведамілі, што сёньня ў аўтобусных і тралейбусных парках налічваецца каля 600 вакантных месцаў кіроўцаў. Тым ня менш, да кандыдатураў выстаўляюць строгія патрабаваньні, улічваюць іх прафэсійныя веды, вопыт практычнай працы, уменьне працаваць зь людзьмі.

На думку спэцыялістаў прадпрыемства, цяжкасьці ў наборы кіроўцаў зьвязаныя з складанымі ўмовамі працы, напружаным графікам і вялікімі псыхалягічнымі нагрузкамі ва ўмовах высокай інтэнсіўнасьці дарожнага руху.

Паводле агенцтва «Мінск-Навіны»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула