Расіянін другі год знаходзіцца ў беларускай турме
Георгія Саракашыша яшчэ не пачалі судзіць.
«Следства плануе перадаць справу ў суд да канца лютага»,
— паведаміў сын арыштаванага Канстанцін. Іншых навінаў родныя не маюць.
На Георгія Саракашыша, былога дырэктара санаторыя «Беларусь» у Сочы, надзелі кайданкі ў снежні 2012 у Мінску. Яму інкрымінуюць крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры. Арышт праводзіў КДБ. Саракашыш з’яўляецца грамадзянінам Расіі. Чытайце падрабязней пра справу: «За што расіяне сядзяць у беларускай турме?»