БЕЛ Ł РУС

У Смалявічах на пажары кацяня выратавала 67-гадовую гаспадыню

28.01.2014 / 19:55

Ілюстрацыйнае фота.

Выпадак адбыўся ў Смалявічах у ноч на 28 студзеня.

На «101» патэлефанавала жанчына, якая ўбачыла з акна агонь. Да месца выкліку былі накіраваныя ратавальнікі і хуткая дапамога.

На момант пажару ў доме знаходзілася 67-гадовая гаспадыня. Да прыбыцця ратавальнікаў яна выбегла з хаты. Яе разбудзіла кацяня.

Жанчына атрымала тэрмічныя апёкі твару, галавы, спіны, рук і ног 2—3 ступені (35-40% цела).

Жанчына дастаўлена ў раённую бальніцу.

У доме яна жыла адна. Напярэдадні пажару суседзі бачылі, як гаспадыня нарыхтоўвала дровы для печы.

У выніку пажару агнём знішчаны дах, дом 7х8 м згарэў знутры. Як мяркуецца, прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, або расколіна ў коміне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула