БЕЛ Ł РУС

Фінскія СМІ, не згодныя з патрабаваннем беларускага ўрада, маюць намер байкатаваць Чэмпіянат свету ў Мінску

28.01.2014 / 21:24

Прадстаўнікі шэрагу буйных СМІ Фінляндыі адмаўляюцца ехаць у Беларусь на Чэмпіянат свету па хакеі.

У прыватнасці, пра гэта заявілі тэлерадыёкампанія YLE, а таксама выданні Helsingin Sanomat і Ilta Sanomat.

Кампаніі абвясцілі, што іх не задавальняюць умовы, вылучаныя беларускімі арганізатарамі мерапрыемства. У прыватнасці гаворка ідзе аб патрабаванні, высунутым з боку ўрада Беларусі: журналісты, якія прыбылі па візах, выдадзеных для асвятлення Чэмпіяната свету па хакеі, не могуць пісаць пра іншыя падзеі ў краіне.

«Мы павінны быць пэўненыя, што журналісты змогуць працаваць у адпаведнасці з нармальнымі заходнімі прынцыпамі.

Міжнародная федэрацыя хакея павінна падбаць пра тое, каб забяспечыць нармальную працу», — заявіў спартыўны дырэктар YLE Аце Яскелайнен.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула