БЕЛ Ł РУС

Еўрачэлендж. «Цмокі» ў гасцях перамаглі дацкі «Орхус»

29.01.2014 / 10:11

Баскетбалісты клуба «Цмокi-Мiнск» атрымалі другую перамогу на 2-м групавым этапе турніру «Еўрачэлендж». У аўторак чэмпіёны Беларусі выйгралі ў гасцях у дацкага «Орхуса» з лікам 83:76 (12:18, 25:16, 23:16, 23:26).

Самым выніковым у пераможцаў стаў амерыканскі легіянер Кіт Бенсан, які набраў 26 ачкоў. У першым туры «Цмокі» выйгралі на выездзе ў фінскай «Коткі» — 100:64, а затым прайгралі на пляцоўцы «Мінск-Арэны» расійскаму «Уралу» з Екацярынбурга — 96:97.

Цмокі-Мiнск — 5 (3 матчы), Урал — 4 (2), Котка — 3 (2), Орхус — 3 (3).

У першым матчы другога кола мінчукі 11 лютага згуляюць на сваёй арэне з «Коткай»,

затым 18 лютага адправяцца ў Екацярынбург, а завершаць турнір 25 лютага хатняй сустрэчай з датчанамі.

У чвэрцьфінал Еўрачэленджа выйдуць па дзве лепшыя каманды з чатырох квартэтаў. Пераможцы чвэрцьфінальнай стадыі затым згуляюць у «фінале чатырох».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула