БЕЛ Ł РУС

За допінг дыскваліфікавана беларуска — чэмпіёнка свету і прызёрка Алімпіяды

29.01.2014 / 11:25

Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі абвясціла пра дыскваліфікацыю за ўжыванне допінгу больш за 80 спартсменаў. У іх ліку трое беларусаў:

чэмпіёнка свету і Еўропы ў штурханні ядра, срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне Наталля Міхневіч, а таксама магілёўцы — малатабоец Андрэй Варанцоў і марафонка Вольга Рэзкая.

Наталля Міхневіч, pressball.by

Міхневіч, якой у маі споўніцца 32, не прайшла пазаспаборніцкі тэст у красавіку мінулага года, яе дыскваліфікацыя будзе доўжыцца да 11 красавіка 2015 года. У мінулым годзе пажыццёва дыскваліфікаваны муж Наталлі Андрэй Міхневіч, бронзавы прызёр Гульняў у Пекіне ў штурханні ядра.

38-гадовы Варанцоў таксама адлучаны ад спорту пажыццёва [у снежні яго дыскваліфікавала пажыццёва Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі — НН]. У 2013 годзе ён не прайшоў пазаспаборніцкі допінг-тэст, а крыху раней быў пакараны за станоўчую пробу, здадзеную на чэмпіянаце свету-2005 і пераправераную праз 7 гадоў.

27-гадовая Рэзкая дыскваліфікаваная на 2 гады. У яе ўзялі спробу на марафоне ў Познані 13 кастрычніка 2013 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула