БЕЛ Ł РУС

У Гомелі тралейбус з пасажырамі вынесла на тратуар

29.01.2014 / 13:10

Увечары 28 студзеня, каля 20.20, у Гомелі на Рэчыцкім праспекце адбылася аварыя з удзелам грамадскага транспарту: тралейбус 19- га маршруту, які ехаў у бок Сонечнай, сутыкнуўся з VW Polo.

VW пад кіраваннем 39-гадовага вадзіцеля ехаў перад тралейбусам у другой паласе і стаў паварочваць направа. Кіроўца тралейбуса, які ехаў у першай паласе, не чакаў такога манеўру. Адбылося сутыкненне. Ад удару Polo адкінула на ўзбочыну, дзе ён урэзаўся ў апору дарожнага знака.

Тралейбус пасля ўдару вынесла на тратуар, дзе ў той момант, на шчасце, не было мінакоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула