БЕЛ Ł РУС

У Расіі аматар паэзіі зарэзаў аматара прозы

29.01.2014 / 13:13

У горадзе Ірбіт Свярдлоўскай вобласці (Расія) спрэчка пра літаратуру завяршылася забойствам. Паводле падазрэння ў забойстве затрыманы 53-гадовы былы настаўнік.

Паводле следства, 20 студзеня былы педагог выпіваў у свайго 67- гадовага знаёмага. Педагог жыў у яго кватэры цягам апошніх некалькіх месяцаў. Мужчыны вялі асацыяльны лад жыцця і злоўжывалі алкаголем.

У ходзе застолля 20 студзеня гаспадар кватэры заявіў, што толькі проза з'яўляецца сапраўднай літаратурай, а паэзія не мае ніякага значэння.

Гаспадар сам пісаў прозу і неаднаразова публікаваўся ў перыядычных выданнях.

Госць любіў паэзію. Абурыўшыся заявамі аб яе нязначнасці, ён ударыў гаспадара нажом. Паранены памёр на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула