БЕЛ Ł РУС

Найбольш карумпаваныя сферы: прамысловасць, ахова здароўя, адукацыя

30.01.2014 / 17:28

СМ

За 2013 год на 29 працэнтаў вырасла колькасць карупцыйных злачынстваў — да 2301, фактаў хабарніцтва — да 1319 (у 2012 — 933).

Такія лічбы агучыў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук. Хаця агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў зменшылася да 96676 (у 2012 — 102172).

Самымі карумпаванымі з’яўляюцца сістэмы міністэрстваў прамысловасці, аховы здароўя, адукацыі.

«Праведзены маніторынг камісій па супрацьдзеянню карупцыі ў дзяржаўных органах. Выяўлены недахопы і факты фармалізму ў прыняцці рашэнняў, якія супярэчаць дзеючаму заканадаўству. У шэрагу выпадкаў у складзе камісій у якасці іх членаў і нават старшынь лічыліся асобы, якія не працавалі працяглы час у гэтых установах», — сказаў Аляксей Стук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула