БЕЛ Ł РУС

Улады нацыяналізавалі «Баранавічыдрэў»

30.01.2014 / 17:32

Урад Беларусі прыняў пастанову №67 ад 24 студзеня 2014 года, сутнасць якой зводзіцца да нацыяналізацыі ААТ «Баранавічыдрэў».

«Прыняць бязвыплатна ў 2014 годзе ў рэспубліканскую ўласнасць 5810 простых (звычайных) акцый ААТ «Баранавічыдрэў», якія знаходзяцца ў гаспадарчым распараджэнні вытворча-гандлёвага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Іван», і 16 876 простых (звычайных) акцый названага ААТ, якія знаходзяцца ва ўласнасці закрытага акцыянернага таварыства «Белцяжмаш», намінальнай цаной 1600 рублёў на агульную суму 36 297 600 рублёў», — гаворыцца ў дакуменце.

Фактычна гаворка ідзе аб бязвыплатнай перадачы ва ўласнасць дзяржавы 35,1% статутнага фонду «Баранавічыдрэва». Улічваючы, што 48% акцый прадпрыемства і так знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы ў асобе Мінбудархітэктуры, то дзяржава атрымлівае поўны кантроль над прадпрыемствам.

Астатнія 16 з лішнім адсоткаў акцый знаходзяцца ва ўласнасці фізічных асоб.

У пастанове Саўміна адсутнічаюць указанні на прычыны бязвыплатнай канфіскацыі акцый у цяперашніх уладальнікаў, аднак дадзенае рашэнне ўладаў цалкам адпавядае тэндэнцыям па аднаўленні «уладальніцкай справядлівасці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула