БЕЛ Ł РУС

У Кіеве невядомыя масава падпальваюць аўто з нумарамі заходніх абласцей

30.01.2014 / 22:30

Nashaniva.com

За апошні тыдзень у Кіеве згарэла больш за 40 аўтамабіляў, 23 з іх — у ноч на 30 студзеня. У многіх выпадках прычынамі пажару, па інфармацыі ратавальнікаў, стаў падпал, паведамляе liga.net.

Характэрная дэталь — многія са згарэлых аўтамабіляў былі з нумарнымі знакамі заходніх абласцей.

Так, мінулай ноччу ў Кіеве на вуліцы Машынабудаўнічай спалілі аўтамабіль Skoda з львоўскімі нумарамі. У выніку пажару згарэў прыпаркаваны побач мікрааўтобус.

На думку назіральнікаў, гэтак дзейнічаюць агенты Партыі рэгіёнаў, каб застрашыць удзельнікаў пратэстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула