БЕЛ Ł РУС

Памёр былы галоўны трэнер зборнай Іспаніі Луі Арагонес

1.02.2014 / 11:54

Nashaniva.com

Былы галоўны трэнер зборнай Іспаніі па футболе Луіс Арагонес памёр на 76-м годзе жыцця. Пра гэта паведамляе Abc.

За кар'еру футбаліста Арагонес тройчы станавіўся чэмпіёнам Іспаніі ў складзе мадрыдскага «Атлетыка» (1966, 1970, 1973). У 2008 годзе ў якасці трэнера ён прывёў зборную Іспаніі да перамогі на Чэмпіянаце Еўропы.

Таксама на працягу трэнерскай кар'еры Арагонес узначальваў іспанскія «Севілью», «Валенсію», «Барселону», «Беціс» і турэцкі «Фенербахчэ». У снежні 2013 Арагонес заявіў пра завяршэнне кар'еры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула