БЕЛ Ł РУС

Сурок Філ прадказаў амерыканцам доўгую зіму

2.02.2014 / 17:00

Інф. lenta.ru

Keith Srakocic/AP

Сурок Філ з горада Панксатони у штаце Пенсільванія прадказаў доўгую зіму ў ЗША. Пра гэта паведамляе Associated Press.

На традыцыйнай штогадовай цырымоніі Філ, выбраўшыся з нары, убачыў свой цень і спалохаўся яго, што азначае позні прыход вясны: у адпаведнасці з павер'ем, зіма ў гэтым годзе працягнецца яшчэ не менш за паўтары месяцы.

Праўда, беларусам адчайвацца яўна не варта: у 2013 годзе Філ прадказваў раннюю вясну, аднак зіма ў нашых шыротах зацягнулася ажно да красавіка. Магчыма, у гэтым годзе прадказанне сурка таксама збудзецца ў Беларусі з дакладнасцю да наадварот, і апынецца, што вясна ўжо не за гарамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула