БЕЛ Ł РУС

Беларусь абмежавала ўвоз бульбы з ЕС

2.02.2014 / 19:33

Беларусь абмежавала ўвоз з краін Еўрасаюза на сваю тэрыторыю насеннай і харчовай бульбы, а таксама пасадачнага матэрыялу (за выключэннем матэрыялу, што паступае для дзяржаўнага сортавыпрабавання і навукова-даследчых мэт).

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. 

Такая мера ўведзена «ў сувязі з неаднаразовымі зваротамі Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ і ў адпаведнасці з артыкуламі 6 і 8 Пагаднення Мытнага саюза аб каранціне раслін ад 11 снежня 2009 года, прынцыпамі Міжнароднай канвенцыі па каранціне і абароне раслін», паведамляе Мінсельгасхарч. 

Абмежаванне на ўвоз бульбы пачало дзейнічаць 1 лютага. Яно не распаўсюджваецца на «гадавальнікі на тэрыторыі краін — членаў ЕС, прызнаныя на аснове адпаведных міжнародных стандартаў, як месцы, зоны і ўчасткі вытворчасці, вольныя ад каранцінных аб'ектаў для Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі». 

Нагадаем, Рассельгаснагляд заявіў, што можа абмежаваць увоз бульбы з Беларусі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула