БЕЛ Ł РУС

Памёр амерыканскі акцёр Філіп Хофман

3.02.2014 / 00:00

Вядомы акцёр Філіп Сеймур Хофман памёр 2 лютага ва ўласнай кватэры. Пра гэта паведамляе на сваім сайце таблоід New York Post са спасылкай на паліцыю Нью-Ёрка.

Як ўдакладняецца, цела нябожчыка Хофмана было выяўлена паліцыянтамі ў нядзелю ў яго кватэры на Манхэтэне. Па паведамленні New York Post, яго знайшлі «з іголкай у руцэ», а прычынай смерці, магчыма, стала перадазіроўка наркотыкамі.

Філіп Сеймур Хофман нарадзіўся ў 1967, яму было 46 гадоў. У 2006 годзе ён атрымаў прэмію «Оскар» за ролю ў біяграфічнай драме «Капотэ».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула