БЕЛ Ł РУС

У Мінску замест тралейбуса № 28 будзе хадзіць аўтобус

3.02.2014 / 15:07

Праца тралейбуснага маршруту № 28 «ДС Вяснянка — Зялёны Луг-3» адмяняецца з 3 лютага, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс». 

З мэтай кампенсацыі арганізуецца праца аўтобуснага маршруту №28т «ДС Вяснянка — Зялёны Луг-3» з рухам па трасе тралейбуснага маршруту № 28. 

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, даецца права праезду ў аўтобусах маршруту № 28т з 3 па 28 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула