БЕЛ Ł РУС

Двое бяздомных у Мінску загінулі ў гарачай вадзе, што затапіла падвал

4.02.2014 / 12:22

Выпадак здарыўся ў Мінску ў падвале дома па вуліцы Чкалава, 15.

З-за няспраўнасці шаравога крана адбылася ўцечка вады з сістэмы ацяплення ў памяшканні цеплавузла.

Узровень вады склаў 30 см. У гэты час там знаходзіліся двое братоў, 34 і 50 гадоў, яны не мелі пастаяннага месца жыхарства.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, якая прыбыла на месца трагедыі, канстатавала смерць мужчын. Як мяркуецца, прычына гібелі — атрыманне тэрмічных апёкаў цела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула