БЕЛ Ł РУС

Малпачку-скандалістку перасадзілі з вальера ў кабінет дырэктара заапарка ФОТА

4.02.2014 / 17:06

Nashaniva.com

Зялёная малпачка па мянушцы Чуня ўжо тыдзень жыве ў кабінеце дырэктара Віцебскага заапарка Ірыны Арловай. Перасяленне з вальера — мера вымушаная. У адсутнасць наведнікаў з-за маразоў віцебскі заапарк быў зачынены — прымат ад недахопу ўвагі правакаваў супляменнікаў на сваркі. Парушальніцу парадку вырашана было забраць на перавыхаванне. Цяпер малпачка асвойвае аргтэхніку — грызе мадэм ад ноўтбука, а ў вольныя ад кіруючай працы хвіліны грызе семкі, з задавальненнем п'е гарбату.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула