БЕЛ Ł РУС

ФК «Дынама» Мінск шукае валанцёраў, якія б дапамаглі перакласці сайт клуба на беларускую мову

5.02.2014 / 19:49

Nashaniva.com

Пра гэта гендырэктар мінскага «Дынама» Сяргей Паўлюковіч распавёў By.tribuna.com.

«Магу сказаць, што і ў будучым сезоне мы будзем разлічваць на дапамогу валанцёраў з ліку заўзятараў. І не толькі ў плане забеспячэння парадку на стадыёне. Напрыклад, ужо цяпер мы шукаем валанцёраў, хто б мог дапамагчы клубу весці беларускамоўную версію афіцыйнага сайта. Ахвотныя прапанаваць дапамогу могуць даслаць рэзюмэ на электронны адрас press@dinamo-minsk.by», — сказаў Паўлюковіч.

Ён таксама адзначыў, што «Дынама» будзе праводзіць матчы на стадыёне «Трактар».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула