БЕЛ Ł РУС

Прадаў унітаз, каб купіць дозу

6.02.2014 / 11:01

Nashaniva.com

Па інфармацыі УУС Мінгарвыканкама, 21-гадовы мінчук пачаў прадаваць хатнюю тэхніку, каб на атрыманыя грошы купіць дозу спайсу. Так з кватэры «выехалі» пыласос, пральная машына і нават унітаз. А затым у сябра скраў залаты пярсцёнак.

Калі мінчука спаймалі з наркатой, давялося адправіцца за краты за незаконны абарот наркотыкаў. Але пасля вызвалення ён узяўся за старое: скраў у маці фотаапарат. Жанчына і напісала заяву на сына. Цяпер даецца прававая ацэнка яго дзеянням.

Спайс — гэта сінтэтычная сумесь для палення, якой уласцівае псіхаактыўнае дзеянне, падобнае да марыхуаны. Абарот спайсу ў Беларусі цягне за сабой крымінальную адказнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула