БЕЛ Ł РУС

Азаранка больш не другая ракетка свету

6.02.2014 / 12:04

Беларуска Вікторыя Азаранка знялася з турніру WTA у сталіцы Катара горадзе Доха, адмовіўшыся ад абароны леташняга тытула.

Год таму Азаранка перамагла ў Катары, зняўшы пракляцце Серэны Уільямс.

У 2013 годзе тэнісістка выйграла гэтыя спаборніцтвы, перамогшы ў фінале Серэну Уільямс. Тады Азаранка зарабіла 900 рэйтынгавых балаў.

У новым рэйтынгу WTA, які будзе сфармаваны пасля турніру ў Досе, Вікторыя Азаранка страціць балы, а разам з імі і другі радок у сусветным рэйтынгу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула