БЕЛ Ł РУС

Палітуцекачу Андрэю Жукаўцу ў Польшчы вынеслі апраўдальны прысуд

6.02.2014 / 15:09

Яго справа цягнулася 14 гадоў. Апраўдальны прысуд вынес акруговы суд у Беластоку.

Напрыканцы красавіка 2013 года Жукаўца асудзілі на тры гады пазбаўлення волі і выплаты штрафу ў 15 тысяч злотых. У Беларусі супраць Жукаўца, які падтрымліваў «Малады фронт», была распачатая крымінальная справа — нібыта, па фактах махлярства. Беларускі бок патрабаваў яго экстрадыцыі.

У справе Жукаўца абарона неаднаразова ўказвала на фальсіфікацыі дакументаў з Беларусі. Таксама Жукавец адзначаў, што ў Беларусі ўжо скончыўся тэрмін даўнасці па тых абвінавачаннях, якія яму выстаўляюць. Тым не менш беластоцкі суд раней не браў гэтую акалічнасць пад увагу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула