БЕЛ Ł РУС

Мінскі прадпрымальнік падазраецца ў нявыплаце 1,3 млрд рублёў падаткаў

7.02.2014 / 12:52

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачата крымінальная справа па факце ўхілення ад выплаты сум падаткаў, збораў, якое пацягнула прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК Таццяна Беланог, падчас праверкі да следства ўстаноўлена, што дырэктар аднаго з камерцыйнага прадпрыемства на працягу мінулага года ажыццяўляў увоз на тэрыторыю Беларусі камплектуючых і расходных матэрыялаў для множыльнай тэхнікі. Затым гэты тавар легалізоўваўся шляхам афармлення фіктыўных дакументаў ад беларускіх суб'ектаў гаспадарання, якія маюць прыкметы лжэпрадпрымальніцкіх структур. 

Нанесены дзяржаве ўрон склаў 1,3 млрд. рублёў. 

У межах крымінальнай справы праведзены вобшукі ў офісным памяшканні фігуранта, выманне бухгалтарскай і іншай дакументацыі, арыштаваны разліковы рахунак прадпрыемства. У дачыненні да падазронага праводзяцца працэсуальныя і следчыя дзеянні. 

Расследаванне справы на падставе ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў, якое пацягнула нанясенне ўрону ў асабліва буйным памеры) ажыццяўляецца аддзелам па расследаванні злачынстваў у сферы эканомікі. 

Крымінальная справа распачата па матэрыялах праверкі ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Мінскай вобласці і Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула