БЕЛ Ł РУС

Пасланніка ЗША ў Беларусі Ітана Голдрыча выклікалі ў МЗС у пытанні публікацыі на сайце CNN

7.02.2014 / 15:22

Nashaniva.com

7 лютага ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь быў запрошаны часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч, якому было заяўлена аб непрымальнасці апублікавання на сайце прыватнага амерыканскага тэлеканала «CNN» артыкула, у якім згадваецца манумент «Мужнасць» у Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», паведамляе сайт МЗС.

Да амерыканскага дыпламата было даведзена, што абразлівы характар публікацыі выклікаў хвалю абурэння і неразумення простых беларускіх грамадзян, грамадскіх арганізацый. У Другой сусветнай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара, і памяць пра герояў, якія загінулі ў барацьбе за свабоду краіны, для беларусаў святая.

Беларускі бок адзначыў факт прабачэнняў тэлеканала CNN. Разам з тым І.Голдрычу была перададзена настойлівая просьба давесці да кіраўніцтва СNN пазіцыю беларускага боку аб тым, што згадка манумента «Мужнасць» у гэтым артыкуле з'яўляецца непрымальнай.

Адначасова аб гэтай пазіцыі Амбасада Беларусі ў ЗША праінфармуе кіраўніцтва Дзярждэпартамента. Раней Амбасада Беларусі ў ЗША таксама накіравала жорсткі ліст да рэдактара тэлеканала CNN, паведамляе сайт МЗС.

Нагадаем, што ўчора сайт СNN прынёс выбачэнні беларускім чытачам, а сёння артыкул пра «самыя пачварныя помнікі ў свеце» быў выдалены з сайта CNN.

і {POLL#200}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула