БЕЛ Ł РУС

19-гадовы хуліган у Брэсце закінуў пенсіянера ў кантэйнер для смецця

7.02.2014 / 23:29

Брэсцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта 6 лютага была распачатая справа па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні да 19-гадовага жыхара Брэста.

Як паведаміў намеснік начальніка Брэсцкага міжраённага аддзела СК Вадзім Дацык, у кастрычніку 2013 года ў міліцыю звярнуўся жыхар Брэста з заявай аб тым, што ў інтэрнэце размешчаны зняты на адной з вуліц горада відэаматэрыял. На ім хлопец падыходзіць да мужчыны, які нахіліўся над кантэйнерам са смеццем, хапае яго за ногі і закідвае ўніз галавой у кантэйнер.

Падчас праведзенай супрацоўнікамі міліцыі праверкі была ўстаноўлена асоба хулігана, сказаў Дацык. Малады чалавек учыніў дзеянні, якія вызначаюцца выключным цынізмам, днём 5 кастрычніка на вуліцы Карбышава. Устаноўлена таксама, што відэаздымку на мабільны тэлефон зрабіў сябар хулігана.

Пацярпелы — 62-гадовы жыхар Брэста. Паводле яго слоў, ён шукаў у кантэйнеры для смецця ежу для сваіх катоў.

Падазроны раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Мера стрымання ў дачыненні да яго не выбіралася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула