Швейцарыя заваявала трэцяе золата Алімпіяды, Славенія — першае
Славенка Ціна Мазе і швейцарка Дамінік Гізін сталі алімпійскімі чэмпіёнкамі ў гарналыжным спорце. Абедзве спартсменкі паказалі аднолькавы вынік у дысцыпліне хуткасны спуск, пераадолеўшы дыстанцыю за адну хвіліну і 41,57 секунды.
Бронзавай медалісткай стала суайчынніца Гізін Лара Гут.
Гізін прынесла Швейцарыі трэцяе золата на Гульнях у Сочы. Славенія дзякуючы перамозе Мазе атрымала першае золата.