Мужчына і жанчына атрымалі сур'ёзныя апёкі падчас запраўкі бензапілы
11 лютага ў Калінкавіцкую раённую бальніцу з вёскі Азарычы былі дастаўленыя муж і жонка з апёкамі.
Мужчына 1983 года нараджэння атрымаў апёкі I-III ступені, 45% цела, жанчына 1986 года нараджэння атрымала апёкі I-III ступені, 35% цела.
Апёкі мужчына і жанчына атрымалі, бо не звярнулі ўвагу на тэхніку бяспекі — падчас запраўкі бензапілы яны курылі.