БЕЛ Ł РУС

Банкі Беларусі прыпынілі аперацыі грашовых пераводаў праз сістэму «Мігам»

12.02.2014 / 11:53

Нацыянальны банк паведамляе, што на тэрыторыі Беларусі банкі — удзельнікі міжнароднай прыватнай плацежнай сістэмы «Мігам» «Белаграпрамбанк», «Банк ВТБ (Беларусь)», «БПС-Сбербанк», «Банк БелВЭБ» часова прыпынілі, а «Тэхнабанк» спыніў аперацыі па ажыццяўленні грашовых пераводаў праз указаную плацежную сістэму. 

У сувязі з гэтым Нацбанк рэкамендуе фізічным асобам для ажыццяўлення і атрымання грашовых пераводаў выкарыстоўваць іншыя міжнародныя плацежныя сістэмы, якія функцыянуюць на тэрыторыі Беларусі. 

Як растлумачылі ў Нацбанку, разліковым цэнтрам міжнароднай прыватнай плацежнай сістэмы «Мігам» з'яўляецца расійскі камерцыйны банк «Еўрапейскі траставы банк». 11 лютага ў гэтай крэдытнай арганізацыі Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі адклікана ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскіх аперацый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула